Даслаць навіну
Знайсці
12.05.2017 / 16:39 41

«Прасцей перавесці аднаго вядомага вучня на хатняе навучанне» — настаўнікі адказваюць Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка 12 мая даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. На яго думку, заняткі павінны пачынацца а 9-й раніцы.

«Наша Ніва» пацікавілася ў педагогаў, што яшчэ трэба мяняць у беларускіх школах.

Яўгені Лівянт, былы настаўнік матэматыкі і фізікі, прафесійны рэпетытар.

«Графік працы школ — гэта, на мой погляд, не галоўная праблема нашай сістэмы адукацыі. У нас сістэмны крызіс у адукацыі. І ёсць праблемы больш істотныя, якія даўно трэба вырашаць.

Яўгені Лівянт. Фота - Аляксандр Васюковіч, «Імена»

Напрыклад, трэба падымаць сацыяльны статус настаўнікаў. Плюс пазбавіцца ад жудаснай бюракратызацыі настаўніцкай працы. Адукацыя — жудасна перагружаная паперамі галіна, шалёны дакументаабарот не ідзе на карысць, а амаль паралізуе працу школ.

Таксама трэба мяняць навучальныя праграмы і, адпаведна, падручнікі. Праграмы, па якіх вучацца дзеці, не адпавядаюць сучаснаму жыццю, яны перагружаныя другаснай інфармацыяй, яны нелагічныя, не адаптаваныя да ўзросту вучняў, праграмы па розных прадметах не звязаныя паміж сабою… Яны крытычна кепскія.

Да таго ж, нашы вучэбныя праграмы ніяк не карэлююць з праграмамі нашых суседзяў: Польшчы, Расіі. Надта асабісты шлях у адукацыі ў нас атрымліваецца чамусьці!

Што ж тычыцца менавіта графіка — то гэтае пытанне ў першую чаргу павінна абмяркоўвацца з грамадствам, а не рабіцца па загадзе зверху. Бо што рабіць, напрыклад, бацькам, якім трэба ехаць на працу а восьмай раніцы? Што ім рабіць з дзецьмі?»

Уладзімір Колас, дырэктар Коласаўскага ліцэя

«Адукацыі патрэбныя рэформы, якія будуць падрыхтаваныя кампетэнтнымі людзьмі, якія будуць абмяркоўвацца грамадствам, а не проста змена графіку на гадзіну.

Уладзімір Колас. Фота — Радыё Рацыя

Напрыклад, абавязкова павінна быць дыферэнцыяцыя адукацыі: каб вучань у гады перад выпускам мог абіраць патрэбны накірунак, дысцыпліны, якія яму патрэбныя і якія ён будзе паглыблена вывучаць. Моўнае пытанне, ізноў жа. Набліжэнне нашай адукацыі да еўрапейскай… І вынік адукацыі — каго вы хочаце бачыць па выхадзе з навучальнай установы? Чалавека са сцёртай ідэнтычнасцю Саюзнай дзяржавы ці жыхара еўрапейскай краіны пад назвай Беларусь?

А тут ідуць іншым шляхам. У ідэале было б добра, каб графік наведвання школы ўвогуле быў індывідуальным для кожнага. Але тое ўтопія, да якой, можа, і не варта імкнуцца. А так мы бачым, як адзін чалавек пад свайго сына будуе ўсю сістэму адукацыі. Гэта не зусім правільна. Можа вырашыць усё прасцей, проста перавесці аднаго вядомага вучня на індывідуальнае хатняе навучанне, і на здароўе? Навошта мучыць усю краіну?

Напрыклад, у нашым ліцэі заняткі пачынаюцца а 9-й гадзіне, бо да нас едуць з усяго горада. Калі ласка, можам прыняць, калі пройдзе па конкурсе. Але, думаю, пройдзе, хлопец здольны».

Апытанка

УШ

9
Макей / адказаць
15.05.2017 / 07:00
НЕ трогайте ребенка!!!! Он и так почти не улыбается!!!!!! Все его уже достали!!!!
0
хамса / адказаць
15.05.2017 / 07:36
Макей, ваш заклік да бацькі і ягонага акружання? тады ён па адрасе
2
Олег / адказаць
16.05.2017 / 16:48
При старой, десятилетиями выверенной системе образования никаких кризисов не наблюдалось, цивилизованной Европе не нужны образованные люди, а толерантные полуграмотные дебилы после ЕГ и прочей дури 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30