Знайсці
11.05.2017 / 18:451РусŁacБел

У Японіі адкрываюць першы ў свеце цэнтр вывучэння ніндзя

У японскім універсітэце Міе ў ліпені адкрываецца першы ў свеце навукова-даследчы цэнтр ніндзя. Рашэнне адкрыць падобны цэнтр выклікана ў тым ліку намерам уладаў Японіі выкарыстоўваць вобраз ніндзя для рэкламы Алімпійскіх гульняў у Токіо ў 2020 годзе, піша ВВС.

Getty

Ніндзя — разведчык-дыверсант, шпіён, лазутчык і наёмны забойца ў сярэднявечнай Японіі, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы папулярызацыі вобразу ў масавай культуры.

Універсітэт Міе, размешчаны ў цэнтры краіны, плануе сабраць і сістэматызаваць усе вядомыя матэрыялы па гісторыі ніндзя, прыцягнуць да вывучэння ніндзя студэнтаў розных спецыяльнасцяў, распавёў прафесар, спецыяліст па гісторыі Японіі Юджы Ямада.

«Мы будзем вывучаць старажытныя дакументы і супрацоўнічаць з тымі, хто зможа прыдумаць, як прымяніць мудрасць ніндзя ў сучаснай культуры», — распавёў Ямада.

Цэнтр вывучэння ніндзя будзе размешчаны ў горадзе Іга, за 350 кіламетраў на паўднёвы-захад ад Токіо. Вынікі даследаванняў будуць публікавацца на японскім і англійскай мовах.

У 2015 годзе губернатары і мэры прэфектур па ўсёй краіне змянілі свае звычайныя касцюмы на вопратку ніндзя, тым самым абвясціўшы аб пачатку працы «савета ніндзя».

У Японіі існавала па меншай меры 49 кланаў ніндзя, але самымі вядомымі з'яўляюцца Кога, да якога належыць Кавакамі, і Іга. Іх прадстаўнікі працавалі на магутных феадалаў, такіх як Іэясу Такугава, які аб'яднаў Японію пасля стагоддзяў міжусобіц і выйграў ў 1600 годзе ў бітве пры Сэкігахара.

Менавіта ў эпоху сёгуната Такугава (Эда) у афіцыйных крыніцах з'яўляюцца адрывістыя згадкі пра ніндзя.

Не робячы шуму, яны ўжывалі сюрыкэны — кідальныя зоркі з завостранымі прамянямі — і стралялі атручанымі іголкамі з духавых трубак—фукібары.

Таксама ніндзя па-майстэрску абыходзіліся з мячом. Сваю зброю яны выкарыстоўвалі не толькі для забойстваў, але і для таго, каб узбірацца па каменных сценах, каб пракрасціся ў замак ці назіраць за ворагамі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930