Знайсці
08.05.2017 / 22:487РусŁacБел

Пракуратура Турцыі запатрабавала для Гюлена 3623 пажыццёвыя тэрміны

Турэцкія пракуроры запатрабавалі прысудзіць ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы ваеннага перавароту, на 3 623 пажыццёвыя зняволенні і яшчэ на 2 923 гады турмы.

Як перадае турэцкае выданне Hurriyet, абвінавачванне таксама запатрабавала прызначыць Гюлену штраф, эквівалентны за 2,2 млн сутак турэмнага зняволення.

Усяго Гюлен фігуруе як галоўны падазраваны ў 22 крымінальных справах, заведзеных у Турцыі пасля спробы путчу ў ліпені 2016 года.

Фетхула Гюлен лічыцца ў Турцыі другім па ўплыве чалавекам пасля прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана і яго галоўным апанентам.

У мінулым ён быў паплечнікам Эрдагана, цяпер вядзе самотны лад жыцця ў добраахвотным выгнанні ў ЗША.

Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 года Эрдаган назваў Гюлена галоўным змоўшчыкам.

Сам Гюлен, які пражывае ў ЗША, катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да змовы. Тым не менш турэцкія ўлады патрабуюць яго экстрадыцыі на радзіму і называюць яго лідарам тэрарыстычнай арганізацыі.

Адразу пасля путчу турэцкія ўлады пачалі маштабныя чысткі. Больш за 80 тысяч чалавек, сярод якіх вайскоўцы, суддзі, дэканы і выкладчыкі універсітэтаў, журналісты пазбавіліся сваіх пасадаў з-за падазрэнняў у падтрымцы Гюлена. Былі зачыненыя больш за дзве тысячы арганізацый, арыштаваныя больш за 40 тысяч чалавек.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930