Знайсці
08.05.2017 / 22:2125РусŁacБел

Кірыл Руды: Кітай гатовы пераносіць вытворчасць у Беларусь, бо тут ніжэйшыя заробкі

Заробкі кітайцаў ужо апярэджваюць заробак беларусаў, і па гэтай прычыне кампаніі Кітая разглядаюць пытанне аб пераносе вытворчасці ў Беларусь. Пра гэта паведаміў беларускі пасол у Кітаі Кірыл Руды.

Дыпламат адзначыў, што ў апошні час заработная плата ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы павялічваецца імклівымі тэмпамі. За 2016 год сярэдні заробак кітайцаў дасягнуў 700 даляраў, а ў некаторых правінцыях і зусім перавысіў 1000 даляраў. Па гэтай прычыне кампаніі Кітая сталі выносіць вытворчасці ў краіны з больш нізкім узроўнем зарплаты, піша БелТА.

«І ў сувязі з гэтым мы становімся ўсё больш прывабныя — з невысокай умеранай заработнай платай і досыць высокай прадукцыйнасцю працы», — паведаміў Кірыл Руды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера