Знайсці
08.05.2017 / 19:2636РусŁacБел

Хакей. Беларусь разгромна прайграла Канадзе

Зборная Беларусі прайграла трэці матч на ЧС па хакеі, што праходзіць у Парыжы і Кёльне. Сёння падапечныя Дэйва Льюіса — яны гуляюць у сталіцы Францыі — разгромна прайгралі Канадзе 0:6.

У першым матчы на першынстве, 5 мая, беларусы далі бой Фінляндыі — 2:3. Праўда, тыя ж фіны былі ўчора ўчыстую абыграныя Францыяй — 1:5.

6 мая беларусы разгромна прайгралі Чэхіі — 1:6.

Канада — 9 (3 гульні), Швейцарыя — 5 (2), Францыя, Чэхія, Нарвегія — 3 (2 матчы), Славенія — 1 (2), Беларусь — 0 (3).

У сераду — матч са Швейцарыяй (17:15), у пятніцу — з Францыяй (21:15). Таксама беларусы згуляюць са Славеніяй (субота) і Нарвегіяй (аўторак).

9 мая у нашай групе цікавы матч: Славенія — Нарвегія. У якім, імаверна, акрэсліцца самы важны супернік Беларусі ў групе.

У плэй-оф выходзяць чатыры найлепшыя каманды з групы. Зборная, што зойме апошняе месца, пакіне элітны дывізіён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера