Знайсці
08.05.2017 / 16:1111РусŁacБел

Naviband на чырвонай дарожцы «Еўрабачання» ФОТАФАКТ

У Кіеве 7 мая прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця «Еўрабачання-2017». Дэлегацыі 42 краін-удзельніц прайшлі па чырвонай дарожцы, прадэманстраваўшы свае ўборы. Напярэдадні да ўкраінцаў звярнуўся прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка.

Беларускія ўдзельнікі Naviband на чырвонай дарожцы «Еўрабачання». Фота: urovision.tv.

Ён пажадаў украінцам адчуць сябе народнымі дыпламатамі ў дні правядзення песеннага конкурсу. Парашэнка падкрэсліў, што Украіна значна пазней за іншыя краіны далучылася да гэтага конкурсу, але ўжо ў другі раз прымае «Еўрабачанне» у сябе. На думку прэзідэнта, якая б краіна ні выйграла конкурс, ён стане урачыстасцю еўрапейскіх каштоўнасцяў, еўрапейскага адзінства і салідарнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На цырымоніі адкрыцця гасцей віталі першая лэдзі Украіны Марына Парашэнка і мэр Кіева Віталь Клічко. На канцэрце выступілі Джамала, Алег Скрыпка, гурт «Друга Рыка», Руслана ў суправаджэнні Нацыянальнага аркестра народных інструментаў Украіны, перадае 112.ua.

Беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання» Naviband выступяць падчас другога паўфіналу 11 мая. Яны спяюць па-беларуску песню «Гісторыя майго жыцця».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера