Знайсці
08.05.2017 / 15:501РусŁacБел

Грамадзянін Расіі асуджаны ў Эстоніі за шпіянаж на пяць гадоў турмы

Хар’юскі павятовы суд у Эстоніі прысудзіў пяць гадоў турмы грамадзяніну Расеі Арцёму Зінчанку за супрацоўніцтва з вайсковай выведкай Расеі.

У дзяржаўнай пракуратуры Эстоніі сьцьвярджаюць, што ГРУ завэрбавала Зінчанку ў 2009 годзе. З 2013 году і да моманту затрыманьня ён удзельнічаў у апэратыўна-тактычнай працы, накіраванай супраць бясьпекі Эстоніі.

У яго задачы ўваходзіў збор інфармацыі пра аб’екты дзяржаўнай бясьпекі і жыцьцёва важныя аб’екты на тэрыторыі Эстоніі і фіксацыя перамяшчэньняў вайсковай тэхнікі Сілаў абароны Эстоніі і саюзьнікаў на тэрыторыі краіны. Акрамя таго, Зінчанка меўся знаходзіць узоры вайсковай тэхнікі — напрыклад, сродкаў сувязі. Сабраныя зьвесткі і ўзоры Зінчанка перадаваў супрацоўнікам ГРУ, зь якімі сустракаўся ў Пецярбургу.

Арцём Зінчанка — грамадзянін Расеі, які пражывае ў Эстоніі з дазволам на жыхарства ад 2013 году.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930