Знайсці
08.05.2017 / 15:16РусŁacБел

У Гомелі гарэла прахадная суднарамонтнага завода

Увечары 7 траўня гамельчукі пабачылі густы дым у раёне аўтамабільнага моста на вуліцы Хатаевіча, які ўзняўся на некалькі дзясяткаў метраў.

Паводле інфармацыі сайта gomel.today, каля 20.15 загарэўся будынак былой транспартнай прахадной Гомельскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода. Ужо праз некалькі хвілінаў да месца здарэння прыбылі дзве спецмашыны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міліцыя а таксама «хуткая дапамога». Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. Ахвяраў і пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычыны пажару высвятляюцца. Наўрад ці вінаватым стала кароткае замыканне электраправодкі, бо экс-прахадная даўно не падключаная да сілавой сеткі.

Дарэчы, апошнім часам завод амаль спыніў сваю вытворчасць. Значная частка яго тэрыторыі перададзеная ў арэнду прыватным прадпрыемствам альбо пустуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930