Знайсці
08.05.2017 / 14:56РусŁacБел

Маланка спаліла хату ў Пружанскім раёне

У вёсцы Лінова Пружанскага раёна адбыўся пажар у драўляным жылым доме, які належыць пенсіянерцы 1955 года нараджэння, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Інцыдэнт здарыўся днём 7 мая. Агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце на плошчы 9 кв.м. Як мяркуецца, прычына пажару - навальнічны разрад маланкі.

У Брэсцкім абласным УМНС таксама распавялі яшчэ аб двух пажарах з матэрыяльным уронам, якія адбыліся 7 мая. Так, у вёсцы Гнеўчыцы (Іванаўскі раён) гарэла прыватная драўляная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Прычына ўзгарання высвятляецца. У вёсцы Хмелішча (Маларыцкі раён) адбыўся пажар у прыватным драўляным жылым доме. У выніку здарэння агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Разгляданая версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930