Знайсці
07.05.2017 / 22:4410РусŁacБел

Карпенка: Трэба карэнным чынам перагледзець падыходы да замовы на падрыхтоўку кадраў

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Міністр канстатаваў, што пакуль Міністэрства адукацыі выступае і замоўцам, і падрадчыкам падрыхтоўкі кадраў. На яго думку, трэба зыходзіць з патрэбы эканомікі ў тых ці іншых спецыялістах.

«Неабходна выпрацаваць новыя канцэптуальныя падыходы. Створана рабочая група, якая зоймецца стварэннем мадэлі перспектыўнага прагназавання патрэбнасці ў прафесійных кадрах», — праінфармаваў Ігар Карпенка.

У гэтым прымаюць удзел спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, а таксама Нацыянальнага статыстычнага камітэта і іншыя.

«Пэўныя вынікі гэтай працы мы павінны атрымаць ужо сёлета, каб наступная ўступная кампанія прайшла з улікам зменаў у адносінах да замовы кадраў, — сказаў міністр. — Хоць у бягучым годзе мы скарацілі пэўную колькасць месцаў. Пры гэтым суадносіны бюджэтных і платных месцаў будзе 50 на 50».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930