Знайсці
07.05.2017 / 18:20РусŁacБел

Памераць ціск і атрымаць кансультацыю тэрапеўта можна будзе 10 мая ў мінскіх аптэках

Аптэкі «Белфармацыі» 10 мая возьмуць удзел у інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Здаровае сэрца — доўгае жыццё!».

Усе ахвотныя змогуць памераць артэрыяльны ціск, атрымаць тэрапеўтычную кансультацыю, а таксама рэкамендацыі па ўжыванні лекаў.

Пры неабходнасці доктар пракансультуе па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту.

Можна будзе азнаёміцца з інфармацыйна-адукацыйнымі матэрыяламі, што распавядаюць пра фактары рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Акцыя будзе праходзіць з 10.00 да 15.00 у аптэках:

  • №97 (вул. Жукоўскага, 10/1);
  • №22 (вул. Мяснікова, 78);
  • №23 (вул. Фабрычная, 26);
  • №25 (ул. Кашавога, 10);
  • №32 (просп.Независимости, 87);
  • №34 (вул. Уральская, 16);
  • №40 (вул. Берута, 40);
  • №47 (вул. Захарава, 67/2);
  • №59 (вул. Асіпенкі, 2);
  • №65 (вул. Усходняя, 46);
  • №7 (прасп. Партызанскі, 62).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930