Знайсці
07.05.2017 / 13:45101РусŁacБел

Чмыр напісаў чарговую скаргу — вінаваціць арганізатараў фотавыставы ў цкаванні

Днямі ў ЦЭХу запрацавала выстава World Press Photo 2017. Работы, якія экспануюцца, падпісаныя па-беларуску і па-англійску.

Пасля адкрыцця выставы музыка з Drum Ecstasy Філіп Чмыр папрасіў арганізатараў у кнізе заўваг і прапановаў «з павагай ставіцца да рускамоўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь і не забываць публікаваць інфармацыю на дзвюх дзяржаўных мовах». 

Філіп Чмыр.

Музыка абурыўся тым, што здымак гэтага яго допісу апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктарка ЦЭХу Юлія Дарашкевіч. Пад пастом пачалося гарачае абмеркаванне прэцэдэнту, многія рэзка крытыкавалі дзеянні Чмыра. 

Музыка параіў Юліі выдаліць пост, прыгразіўшы паскардзіцца ў органы дзяржкантролю. Дырэктарка ЦЭХу запіс не прыбрала, патлумачыўшы, што забароны на публікацыю вытрымак з кнігі скаргаў у заканадаўстве не бачыла.

На наступны дзень Філіп Чмыр вярнуўся ў ЦЭХ, каб напісаць у кнізе заўваг і прапановаў яшчэ адну скаргу.

«05.05.2017 мной была пакінута прапанова ў кнізе заўваг. 05.05.2017 яна была апублікаваная ў сацсетцы фэйсбук на старонцы супрацоўніка ЦЭХу Юліі Дарашкевіч без узгаднення са мной, з указаннем майго прозвішча і ўказаннем акаўнта. Такім чынам супрацоўнік арганізаваў цкаванне праз запіс наведніка выставы з прыцягненнем СМІ. Таксама апублікавала асабістае паведамленне з просьбай выдаліць камент (скрыншоты захаваныя), што таксама з'яўляецца парушэннем без маёй згоды. Прашу правесці расследаванне па факце трапляння ў сетку афіцыйнага дакумента, а таксама непрафесійнай працы са спажыўцом. Пакараць вінаватых. І патрабую афіцыйных выбачэнняў», — напісаў музыка.

Гэта ўжо другі допіс у кнізе заўваг і прапаноў ЦЭХу, і другі — Філіпа Чмыра. 

«Я не супраць кнігі скаргаў як інструмента паляпшэння якасці абслугоўвання. Але гэта не той выпадак. Мы прасоўваем беларускую культуру, мы падтрымліваем грамадска-значныя праекты. Безліч важных ініцыятываў атрымліваюць ад нас пляцоўку і дапамогу. І чалавек фактычна абвесціў вайну ЦЭХу з заклікам «наказать віноватых», прыцягваючы сабе на дапамогу дзяржустановы з іх праверкамі і ідэалагічнымі шорамі», — пракаментавала Юлія Дарашкевіч.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера