Знайсці
06.05.2017 / 13:0412РусŁacБел

Сталічны забудоўшчык заплаціў узнагароду 1000 рублёў таму, хто знайшоў для яго супрацоўніка-зануду

У Мінску знайшлі самага прыдзірлівага работніка на рынку нерухомасці — інспектара па ахове якасці ў кампаніі «А-100 Дэвелапмент». Кандыдата выбіралі ў тры этапы: праз сацыяльныя сеткі, з дапамогай сумоўя і квэста. Прыдатны супрацоўнік атрымаў працоўную дамову. А яго рэкамендаўца — 1000 рублёў.

— Мы ўпершыню шукалі інспектара па ахове якасці, які выносіць канчатковыя рашэнні ў прыёмцы будынкаў. Спецыяліст такога профілю павінен бачыць нават драбнюткія недакладнасці ў жыллі. Напрыклад драпіну на шклопакеце, непрацуючы званок, няроўныя швы шпалер. Зразумела, што на гэтую вакансію падыходзяць толькі скрупулёзныя людзі. І тут стандартныя метады пошуку не вельмі добры варыянт. Таму і правялі кампанію ў сацыяльных сетках: запусцілі вірусны ролік і апублікавалі аб'яву, у якой абяцалі ўзнагароду ў 1000 рублёў таму, хто прывядзе кандыдата-зануду, — распавядае Святлана Шэўлік, дырэктар групы кампаніі «А-100 Дэвелапмент».

Публікацыя з аб'явай сабрала больш за 300 рэпостаў. А свае рэзюмэ ў А-100 Дэвелапмент даслалі амаль паўтысячы чалавек.

Та самая аб'ява.

Сацыяльныя сеткі — толькі першы этап пошуку зануднага кандыдата. Пасля — з супрацоўнікамі праводзілі сумоўе. На ім адабралі 8 прэтэндэнтаў. Асаблівую ўвагу звярталі на кандыдатаў, атэставаных для працы ў тэхнаглядзе, і тых, хто разбіраецца ў тонкасцях тэхнічных прававых актаў будаўніча-мантажнай галіны.

Далей самым скурпулёзным прапанавалі прайсці будаўнічы квэст. Вырашальную ролю тут ужо гулялі асабістыя якасці — перфекцыянізм і прынцыповасць.

— Квэст складаўся з дзвюх частак. У першай — кандыдаты шукалі недахопы ў кватэры, падрыхтаванай намі загадзя. У другой — кансультавалі прыдзірлівых кліентаў-навасёлаў, якіх мы падгаварылі, — тлумачыць Марына Дзегцярова, кіраўнік аддзела персаналу А-100 Дэвелапмент.

Найлепшым прэтэндэнтам стаў Аляксандр Мацюшэўскі. Ён без цяжкасці знайшоў усе недахопы ў памяшканні і праявіў свой прафесіяналізм падчас зносін з кліентам. Аляксандра рэкамендавала Вера Дуброўская з Мінска.

— З Аляксандрам я была знаёмая завочна. Так атрымалася, што аднойчы гуляла з дзецьмі. Пазнаёмілася з жанчынай, якая расказала пра свайго мужа. Па апісанні ён ідэальна падыходзіў на ролю скурпулёзнага перфекцыяніста і сапраўднага прафесіянала. І тут я ўспомніла пра вакансіі А-100 Дэвелапмент, якую не так даўно бачыла ў сацыяльных сетках. Параіла выслаць рэзюмэ. Ну вось і вынік, — кажа Вера Дуброўская, уладальніца сертыфіката на 1000 рублёў.

Дзякуючы аб'яве аб пошуку скурпулёзнага супрацоўніка, А-100 Дэвелапмент знайшлі ідэальных кандыдатаў і на іншыя вакансіі. Яны былі адабраны па рэзюмэ, дасланым у сацыяльных сетках на вакансію «Інспектар па ахове якасці».

ТАА «Сетте Студия» УНП 192409356

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930