Знайсці
06.05.2017 / 12:3213РусŁacБел

Рашэнне Расіі лічыць рэйсы з Беларусі міжнароднымі знізіць даходы «Белавія»

У беларускім авіяцыйным асяроддзі занепакоеныя рашэннем расійскага боку ўвесці пагранкантроль для замежных грамадзян на рэйсах паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта можа паўплываць на патокі транзітных пасажыраў, якім пры палёце праз Мінск прыйдзецца праходзіць пагранкантроль некалькі разоў.

— Пытанні з нагоды такога рашэння ўзнікаюць ва ўсіх, — кажа намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Ірына Марозава. - У нас дастаткова шмат пунктаў прызначэння ў Расіі, у тым ліку ёсць такія, якія не абсталяваны міжнароднымі тэрміналамі. Напрыклад, аэрапорт у Наябрску — не міжнародны аэрапорт, там няма памежнага кантролю. Напэўна, будзем пісаць запыты ў МЗС, Дзяржпагранкамітэт, Дзяржаўны мытны камітэт - пра тое, што нам рабіць у такой сітуацыі.

TUT.BY вядома, што Расавіяцыя рассылала паведамленне аб будучых зменах расійскім аэрапортам яшчэ 10-11 красавіка. Адзначалася ў паведамленні і тое, што ўжо з апоўначы 12 красавіка «Белавія» не зможа выканаць чартары Мінск — Наябрск — Мінск і Мінск — Новы Урэнгой - Мінск, а таксама ўсе наступныя рэйсы ў гэтыя гарады і іншыя аэрапорты Расіі, якія не зьяўляюцца міжнароднымі. Тую тэлеграму адмянілі, але да гэтага часу невядома, што будзе з чартарам для вахтавікоў-нафтавікоў пасля таго, як новыя правілы ўезду пацвердзілі афіцыйна.

З нагоды рэгулярных рэйсаў Ірына Марозава адзначае:

— Зыходзячы з таго ліста, які даслала Расавіяцыя, беларускія пасажыры нібы як не пацерпяць — у Расіі яны будуць праходзіць па спрошчаным прынцыпе. Але тыя пасажыры, якія едуць праз Беларусь транзітам, павінны будуць праходзіць двайны пагранічны кантроль. Спачатку яны ў нас праходзяць кантроль — у рамках ЕАЭС кантроль ідзе на знешняй мяжы, а першы ўезд — гэта Рэспубліка Беларусь. Другі кантроль будзе ў расійскім аэрапорце, па прылёце.

— Ці можа сітуацыя паўплываць на прывабнасць транзітных перавозак праз Беларусь?

— Вядома, можа - мы гэтым таксама занепакоеныя.

Ірына Марозава прыводзіць дадзеныя: у 2015 годзе ў Беларусі доля транзітных пасажыраў дасягнула 34% ад агульнага пасажырапатоку, а ў 2016 - 48,9%.

- Гэта вельмі добрая лічба. Мы разумеем, што попыт нараджае прапанову: і аэрапорт, і авіякампанія прыкладалі максімум намаганняў, каб былі зручныя стыкоўкі, зручныя напрамкі - вы памятаеце, што і цэны зніжаліся, і сэрвіс палепшыўся. Нядаўна быў рэйтынг пунктуальнасці - гэта ўсё сёння дазваляе пасажырам зручна лётаць і не губляць стыкоўкі ў складаных маршрутах. Таму пытанне транзіту нас вельмі хвалюе.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера