Знайсці
05.05.2017 / 18:276РусŁacБел

Тыдзень Еўропы ў Мінску. Куды пайсці?

З 8 па 14 мая ў Мінску пройдзе серыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўгодак абвяшчэння Дэкларацыі Шумана (9 мая 1950 г.), што лічыцца пачаткам інтэграцыі Еўропы.

Яднанне зрабіла вайну паміж еўрапейскімі краінамі немагчымай, дало свабоду падарожжаў, перасоўвання тавараў, паслугаў і капіталу, што значна павялічыла ўзровень дабрабыту і якасць жыцця ў краінах Еўрасаюза.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, каб кожны змог знайсці нешта для сябе і як мінімум раз за тыдзень адчуць еўрапейскі подых у Мінску.

Праграма:

Панядзелак 8/05 — Hacksaw Ridge. Антываенны кінапрагляд (Facebook, VK)

Аўторак 9/05 — Дзень Еўропы (арганізуе Рух «За Свабоду», па-за межамі праграмы) (Facebook)

Серада 10/05 — Балонскі працэс. Абмеркаванне без цэнзуры (Facebook, VK)

Чацвер 11/05 — Euro Party. Вялікі сольны канцэрт гурту «Час Лайна» (Facebook, VK)

Пятніца 12/05 — Erasmus+Beer. Піўная вечарына (Facebook, VK)

Субота 13/05 — Еўраінтэграцыя. Экспертны батл (Facebook, VK)

Нядзеля 14/05 — Evaluation session. Тыдзень Еўропы ў Мінску (Facebook, VK)

У нядзелю арганізатары збяруцца, каб парэфлексаваць над вынікамі праведзенага тыдня. Запрашаем журналістаў, а таксама ўсіх, каму цікава пазнаёміцца з арганізатарамі і далучыцца да далейшай дзейнасці па прасоўванні міру і еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Апісанне кожнага мерапрыемства можна знайсці на старонках мерапрыемстваў у сацыяльных сетках ці ў Google календары.

Пётр Маркелаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера