Знайсці
04.05.2017 / 21:5212РусŁacБел

У Кітаі прыдумалі прыбор для помсты суседзям — даўбілку

Тое, што суседзі перасоўваюць па начах мэблю, кідаюць на падлогу гіры, уключаюць перфаратар раніцай у нядзелю, — праблема глабальная. У Кітаі прыдумалі тэхнічны спосаб помсты суседзям — даўбілку «Немезіда».

Прыбор набірае папулярнасць, яго капіююць: калі першыя даўбілкі каштавалі больш за 90 юаняў, то цяпер іх можна набыць у галоўнай кітайскай інтэрнэт-краме «Таабао» і за 42…82 юаня — гэта ўсяго 12…24 беларускія рублі.

Гэта штука мацуецца да сцяны або столі і манатонна дзяўбе. У любы час. Нават калі вас няма дома — яе можна кантраляваць з тэлефона, а яшчэ апарат забяспечаны таймерам.

Вось некаторыя водгукі кітайцаў — уладальнікаў даўбілкі.

«Яны мяне выбесілі канчаткова: зладзілі скандал пасля апоўначы! Ну куды такое цярпець? Купіў!… Скандалы спыніліся. Думаю, гэтыя людзі сталі больш добрымі адзін да аднаго!»

«Купіў даўбілку, але чаму максімальны час дзяўблення — 12 гадзін? Хачу дзяўбці 24 на 7!»

«Купіў. Уключыў. Не ведаю, ці будзе плён і што яны там зверху цяпер чуюць, але мне на душы ўжо стала добра!»

«Купіў, саромеюся ўключаць. Са мной нешта не так?»

У Мінску даўбілкі, да радасці шумных суседзяў, не прадаюцца.

Паводле REALTY.TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера