Знайсці
11.08.2008 / 13:53РусŁacБел

Пабачыў сьвет дзёньнік Панамарэнкі

У часопісе «Нёман» пабачылі сьвет асабістыя дзёньнікі Панцеляймона Панамарэнкі.


Панцеляймон Панамарэнка

У часопісе «Нёман» пабачылі сьвет асабістыя дзёньнікі Панцеляймона Панамарэнкі.

Як паведаміў карэспандэнту ІА REGNUM загадчык адддзелу публікацыі дакумэнтаў Нацыянальнага архіву Беларусі Віталь Скалабан, гэта сталася магчымым дзякуючы таму, што дзёньнікі ня так даўно былі перададзеныя ў архіў унучкай Панамарэнкі Сьвятланай.

Панцеляймон Панамарэнка займаў асаблівае месца сярод кіраўнікоў Савецкай Беларусі. Ён меў рэпутацыю «зьбіральніка» беларускіх земляў. Менавіта Панамарэнка прымаў непасрэдны ўдзел ва ўзьяднаньні Заходняй Беларусі й БССР у 1939 годзе, менавіта ён пераканаў Іосіфа Сталіна ў тым, што Палесьсе зь Берасьцем і Пінскам мусіць быць менавіта ў складзе БССР.

Панцеляймон Панамарэнка прыехаў у Менск летам 1938 году на пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі й у 1948 годзе зьехаў у Маскву «на павышэньне». Гэтае дзесяцігодзьдзе ва ўспамінах Панамарэнкі названае «незабыўным часам». На думку некаторых гісторыкаў, Панцеляймон Кандратавіч мусіў быў узначаліць савецкі ўрад, бо плянамерна ўздымаўся па кар’ернай лесьвіцы й быў у добрых стасунках з Іосіфам Сталіным, аднак па сьмерці Сталіна кар’ера Панамарэнкі абарвалася, бо Мікіта Хрушчоў стараўся прывесьці ў Крэмль перш за ўсё сваё атачэньне.

У апублікаваных дзёньніках апісваюцца шматлікія сустрэчы Панцеляймона Панамарэнкі з Сталіным. Каштоўныя гэтыя дзёньнікі найперш тым, што нямногія прадстаўнікі савецкай партнамэнклятуры вялі дзёньнікі ў той час.

Паводле ИА REGNUM

Враги народа, пробравшиеся в свое время к партийному и советскому руководству Белоруссии, ставившие целью отторжение Белоруссии от Советского Союза и организацию «самостоятельного» Белорусского государства, под протекторатом Польши, прилагали много усилий для идеологической подготовки этого отторжения… Работали они умело. Матерых националистов, «щирых белоруссов» вербовали сразу, и вводили в курс задач‑идей…

Наиболее крупную контр‑революционную националистическую работу провел союз «советских» писателей Белоруссии, идейно возглавляемый всегда десятком профашистских писателей (в том числе известные Янка Купала и Якуб Колас), и всегда для прикрытия (в том числе и сейчас) имевший у руководства коммунистов. В этом союзе несправедливой критикой, клеветой, издевательством, пренебрежением затравили не одного честного коммуниста и беспартийного писателя. Здесь разлагали литературное движение, здесь боролись с советской властью под видом борьбы за эту власть. Здесь ненависть ко всему русскому доходила до болезненной истеричности. Здесь был центр‑штаб национал‑фашистской пропаганды.

Ліст Панамарэнкі Сталіну «О белорусском языке, литературе и писателях»

Глядзі яшчэ:
На Беларусьфільме здымуць фільм пра Панамарэнку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера