Знайсці
03.05.2017 / 22:0410РусŁacБел

Мадэль Playboy раззлавала маоры голым азадкам на святой гары ФОТА

Мадэль эратычнага часопіса Playboy Джэйлін Кук, якая вандруе па свеце, угнявіла старэйшын новазеландскага племені маоры, апублікаваўшы ў сваім інстаграме фотаздымак, на якой яна стаіць без адзення на святой для карэнных новазеландцаў гары Таранакі. Пра гэта піша ВВС.

«Гэта самае складанае, што я калі-небудзь рабіла», — падзялілася дзяўчына эмоцыямі ад узыходжання на гару са сваімі 300 тысячамі падпісчыкаў.

На Таранакі Кук узлезла са сваім бойфрэндам, які і зрабіў скандальны здымак, што набраў больш за 14 тысяч лайкаў.

«Гэта як калі б нехта зайшоў у сабор святога Пятра ў Ватыкане, каб зрабіць голае сэлфі», — абураецца прадстаўнік мясцовых маоры Дэніс Нгаварэ ў размове з ВВС.

Патухлы вулкан Таранакі мае 2518 метраў у вышыню і ў перыяд брытанскай каланізацыі Новай Зеландыі насіў імя Эгмант.

Па словах Нгаварэ, старэйшыны маоры не маюць нічога супраць турыстаў, аднак просяць ад іх павагі да мясцовых каштоўнасцяў.

«Людзі кажуць, што гэта проста скала — як яе можна абразіць? Але апошні абуральны выпадак паказвае, што бывае, калі нехта зусім не ведае, як сябе паводзіць у такім месцы», — дадаў Дэніс.

Таранакі вядомая сваімі маляўнічымі відамі

Мэр акругі Стратфорд, дзе знаходзіцца вяршыня, пагадзіўся з тэзісам аб бестактоўнасці Кук у дачыненні да месца пахавання продкаў мясцовага клана маоры.

«Не думаю, што само фота такое ўжо непрыстойнае, але вось вяршыня Таранакі — гэта найважнейшае месца для мясцовай супольнасці», — сказаў Ніл Вольске.

Раней маоры ўжо сутыкаліся з неразуменнем турыстаў, якія ладзілі на Таранакі пікнік з барбекю і малявалі графіці на вяршыні.

У некаторых краінах непавага да мясцовых рэлігійных каштоўнасцяў абарочваецца для турыстаў больш сур'ёзнымі наступствамі. У чэрвені 2015 года аголеныя турысты зрабілі сэлфі на вяршыні гары Кінабалу ў Малайзіі, пасля чаго мясцовае племя абвінаваціла іх у непавазе да мясцовых духаў. Праз некаторы час у штаце Сабах, дзе размешчаны горны масіў, адбыўся землятрус, і вандроўнікі паўсталі перад судом за абразу пачуццяў вернікаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера