Знайсці
03.05.2017 / 17:0716РусŁacБел

Двайнік Абамы з зоны АТА мае беларускае паходжанне ФОТАФАКТ

У красавіку ўкраінскія і расійскія сайты шмат пісалі пра двайніка былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы, якога атрымалася сфатаграфаваць на ўсходзе Украіны. Ён валанцёрыць у так званай зоне АТА.

Журналісты выдання depo.ua расшукалі героя гэтага здымка, ім аказаўся 50-гадовы Аляксандр Жамойда. Ён жыве ў горадзе Вішнёвае Кіеўскай вобласці. Мае дваіх дарослых дзяцей — сына і дачку.

«Нават думкі не было, што я на яго падобны, — смяецца Аляксандр. — А цяпер усе тэлефануюць, ды кажуць — гэта ж ты!»

У Аляксандра Жамойды праз смуглую скуру з дзяцінства была мянушка «Цыган», хаця ромскага паходжання ён не мае.

«Бацька ў мяне беларус, маці — з Харкава. Я шукаў, у каго яшчэ прозвішча Жамойда, цікава, што ва ўсіх іх карані з Беларусі», — кажа Аляксандр.

Жамойда сябра «Правага сектара», два гады ўжо займаецца валанцёрскай дзейнасцю, збірае дапамогу сярод жыхароў свайго раёна, а потым адвозіць у зону АТА.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930