Знайсці
01.05.2017 / 18:1314РусŁacБел

Пасля акцыі 1 мая затрыманы Павел Севярынец, ён на Акрэсціна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пасля акцыі на 1 мая ў Мінску знік Павел Севярынец. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку яго калега па БХД Дзяніс Садоўскі.

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што развіталася з ім каля станцыі метро «Кастрычніцкая». Зараз Павел Севярынец ужо некалькі гадзін мусіў бы быць дома, але дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае, піша сайт БХД.

Пазней жонка палітыка Вольга паведаміла, што Павел знаходзіцца на Акрэсціна. 2 мая яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Севярынец узначальваў калону дэманстрантаў, што прайшла ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці.

Паведамляецца, што затрыманы і Максім Вінярскі, які падчас шэсця па праспекце Незалежнасці запаліў фаер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера