Знайсці
01.05.2017 / 15:2326РусŁacБел

Макрон: ЕС павінен быць рэфармаваны, інакш яго чакае «фрэксіт»

Фаварыт прэзідэнцкай гонкі ў Францыі Эмануэль Макрон заявіў Бі-бі-сі, што Еўрасаюз павінен быць рэфармаваны, інакш яго чакае «фрэксіт».

AFP

Цэнтрыст Макрон, які выступае за адзіную Еўропу, пачаў апошні тыдзень сваёй перадвыбарнай кампаніі. У другім туры галасавання, якое пройдзе ў нядзелю, яму супрацьстаіць лідар крайне правых Марын Лё Пен.

Лё Пен набыла шмат паплечнікаў, выступаючы супраць Еўрасаюза. Яна паабяцала ў выпадку сваёй перамогі правесці рэферэндум аб выхадзе Францыі з ЕС, што па аналогіі з брытанскім «брэксітам» ужо атрымала мянушку «фрэксіт».

Яе падтрымліваюць выбаршчыкі ў сельскіх рэгіёнах, а таксама ў былых індустрыяльных цэнтрах, якіх прыцягваюць яе абяцанні вярнуць кантроль над межамі краіны і радыкальна скараціць маштабы іміграцыі.

«Я - праеўрапейскі палітык, падчас гэтых выбараў я ўвесь час абараняў еўрапейскую ідэю і еўрапейскую палітыку, бо я мяркую, што гэта надзвычай важна для французаў і для таго, якое месца наша краіна займае ў працэсе глабалізацыі», - сказаў Макрон у інтэрв'ю Бі-бі-сі.

«Але ў той жа час мы павінны ўлічваць сітуацыю, слухаць людзей, тое, што яны надзвычай злаваліся сёння і не жадаюць чакаць. Далейшая разбалансаванасць ў працы ЕС недапушчальная», - падкрэсліў ён. - Таму я лічу, што мой мандат распаўсюджваецца і на глыбокае рэфармаванне Еўрасаюза, нашага еўрапейскага праекта».

Макрон дадаў, што калі б ён дазволіў Еўрасаюзу функцыянаваць, як цяпер, і далей, гэта было б здрадай.

«І я не хачу гэтага, - сказаў ён. - Таму што на наступны дзень у нас будзе «фрэксіт», або зноў — «Нацыянальны фронт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера