Знайсці
09.08.2008 / 10:381РусŁacБел

«Спасаўскія запусты» у Бельску-Падляскім

Мястэчка Чаромха на польска-беларускай мяжы (даезд ад Берасьця праз памежны пункт Пясчатка) арганізавала шыкоўны фольк-фэстываль, кірмаш народнага мастацтва, кулінарны конкурс падляскіх страваў з дэгустацыямі. А ў Бельску фэстываль «Спасаўскія запусты» і фэст царкоўнае музыкі.

Малое мястэчка Чаромха на польска-беларускай мяжы штолета праводзіць Міжнародныя сустрэчы з народным мастацтвам «Зь сялянскага падворку».

Сёлета праводзіцца ўжо ХІІІ такі фэст. Ён супаў таксама з X Польска-ўкраінскімі музычнымі сустрэчамі.

Канцэрты доўжыліся цэлы тыдзень, а на выходныя прыпалі самыя вяршкі:

9 жніўня (субота) 19.00

• Rzepczyno Folk Band (Польшча)

• Dacha Bracha (Украіна)

• Gurzuf (Беларусь)

• Czeremszyna (Польшча)

10 жніўня (нядзеля) 15.00

Кірмаш народнага мастацтва, кулінарны конкурс падляскіх страваў з дэгустацыямі.

18.00 канцэрты:

• Kurpianka (Польшча)

• OROBORO (Латвія)

• Ajagore (Польшча)

• VOO VOO (Польшча)

Варта адзначыць незвычайнае багацьце культурнага жыцьця на Падляшшы. Так, у нядзелю 10 жніўня а 16-й гадзіне ў Бельску, у амфітэатры распачынаецца фэстываль «Спасаўскія запусты». Адначасова ў Бельску працягваецца фэст царкоўнае музыкі.

10 жніўня а 15.30 адбудзецца мясцовы фэст у Семяноўцы з удзелам тутэйшых гуртоў і гурту «Неруш» зь Беларусі.

А ў старой сынагозе ў Орлі ідзе вартая ўвагі выстава «Традыцыйнае народнае ткацтва Арлянскай зямлі».

Наведайце беларуса-польскае Падляшша!

Ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930