Знайсці
28.04.2017 / 11:538РусŁacБел

«Спявайце!» — Вольскі прэзентаваў новы кліп, запісаны разам з гуртамі і фанатамі ВІДЭА

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп «Спявайце», зняты рэжысёрам Мацеем Сабуравым. У ім аб’ядналіся ўдзельнікі краўдфандынгу альбома «Псіхасаматыка» і музыкі з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі і Нямеччыны.

Сярод музыкаў у кліпе ўзялі удзел разнастайныя прадстаўнікі беларускай сцэны: ад Akute, «J:морс», «Без билета», Trubetskoy, Gods Tower, «Дай дарогу!», Re1ikt, Tonqixod. Акрамя таго свае відэа даслалі гурты «Тартак» (Украіна) и Biplan (Літва), лідар гурта «Наив» (Расія) і аўтар-выканаўца Stoppok (Нямеччына).

— Так атрымалася, што кліп аб'яднаў тых, хто звычайна знаходзіцца на сцэне і тых, хто перад сцэнаю, — кажа Лявон Вольскі. — Людзі, якія ахвяроўвалі грошы, — яны з розных краінаў, маюць розныя прафесіі, розны ўзрост, розны жыццёвы досвед. Музыкі — таксама з розных гуртоў, з розных краінаў, граюць у розных стылях. Таму атрымаўся гэткі інтэграцыйны кліп. Мне падаецца, што інтэграцыя — аб'яднаньне музыкаў з музыкамі, слухачоў са слухачамі, музыкаў са слухачамі — гэта тое, чаго нам цяпер вельмі бракуе. Гэтая інтэграцыя, узаемаразуменьне — тое, што мусіць усіх нас выратаваць.

***

8 траўня Лявон Вольскі з беларуска-нарвежскім калектывам прадставіць у Вільні вялікую праграму «172», якая ахопіць усе перыяды яго творчасці: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Кошты квіткоў: танцпляц — 49 руб., месца за столікам — 69 руб. Інфармацыя па квітках і аўтобусных турах на сайце www.turmuz.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930