Знайсці
27.04.2017 / 09:121РусŁacБел

У выхадныя ў Верхнім горадзе пройдзе фестываль беларускай культуры

Летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе пачнецца са свята беларускай культуры «Вытокі» 30 красавіка, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў ДУ «Мінскканцэрт».

Урачыстае адкрыццё пройдзе на плошчы Свабоды а 13-й. У сталіцу з усёй краіны прыедуць больш за 200 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. На сцэне ля канцэртнай залы «Верхні горад» на працягу дня будуць выступаць народны ансамбль «Вязынка», ансамбль народнай песні «Церніца», Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» (з 20:00 да 22:00).

Ля карэтнага дворыка (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8) музыкант, саліст гурта Vyraj Сяргей Даўгушаў правядзе «Спеўны сход», куды любы ахвотны можа прыйсці, каб навучыцца спяваць беларускія народныя песні: з 15:00 да 16:00 — майстар-клас па тэхніках спеваў, з 16:00 да 17:00 — жаночыя спевы з калектывам «Мярэжа», з 17:00 да 18:00 удзельнікі разам з музыкам Паўлам Бортнікам вывучаюць творы Станіслава Манюшкі і Міхаіла Клеафаса Агінскага, з 20:00 да 21:00 — мужчынскія спевы з калектывам «Рада», з 21:00 да 22:00 усім прапануюць развучваць бяседныя песні.

Увесь гэты час на тэрыторыі Верхняга горада будуць гатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і знаёміць з традыцыйнымі рамёствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930