Знайсці
24.04.2017 / 22:0316РусŁacБел

У Маскве памерла актрыса Ларыса Кронберг, удзельніца аперацыі па вярбоўцы французскага пасла ў СССР

На 88-м годзе пасля хваробы памерла ў Маскве актрыса тэатра і кіно Ларыса Кронберг.

Ларыса Кронберг. Кадр з фільма «Вялікая сям'я»

У 1955 годзе разам з іншымі акторамі фільма «Вялікая сям'я», яна удастоілася ўзнагароды Канскага кінафестывалю, а пасля знялася ў некалькіх вядомых фільмах, у тым ліку «Дзяўчына з гітарай», «Вяртанне Будулая».

Але галоўнай роляй Ларысы Кронберг стаў удзел у аперацыі па вярбоўцы французскага пасла Марыса Дэжана савецкімі спецслужбамі, за якую яна атрымала ўзнагароду ад КДБ — швейцарскі залаты гадзіннік з брыльянтамі.

Як распавёў «Камсомольскай праўдзе» былы супрацоўнік КДБ СССР, аўтар кніг па гісторыі разведкі Ігар Атаманенка, падчас інтымнай сустрэчы Дэжана з Кронберг ў кватэру раптам уварваўся «муж» апошняй, які зладзіў грандыёзны скандал і нават пабіў дыпламата, які, спрабуючы замяць справу, пайшоў на кантакт з савецкімі спецслужбамі.

У выніку Дэжан стаў агентам уплыву КДБ на прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя, з якім пасла звязвала даўняе сяброўства.

У 1964 году інфармацыя пра вярбоўку Дэжана дайшла да заходніх спецслужбаў, пасля чаго яго дыпламатычная кар'ера скончылася, аднак у турму сябар дэ Голя не трапіў. На працягу амаль 20 гадоў ён займаў кіруючую пасаду ў аб'яднанні франка-савецкай дружбы і памёр ў 1982 годзе ва ўзросце 82 гадоў.

Паводле РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930