Знайсці
26.04.2017 / 13:531РусŁacБел

30 красавіка — пілігрымка ад Будслава да Вілейкі з Іванам Сацукевічам

Мінск - Будслаў — Крывічы — Даўгінава — Камена — Альковічы — Касцяневічы — Вілейка - Мінск

У нядзелю, 30 красавіка, ёсць шанец патрапіць на цудоўную вандроўку па цікавых месцах роднай Беларусі. Гэта блізкая да Мінска і вельмі насычаная найцікавейшымі аб'ектамі экскурсія па Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці.

Экскурсію праводзіць знакаміты беларускі гісторык-тапаніміст Іван Сацукевіч.

Касцёл Панны Марыі ў Будславе

Адна з кропак вандроўкі — знакамітая беларуская святыня, адна з трох базылік малых у Беларусі - Будслаўскі касцёл Панны Марыі. Абавязкова варта зайсці ў алтар храма, каб бліжэй разгледзець цудадзейную ікону Маці Божай Будслаўскай, шанаванай каталікамі па ўсёй Беларусі, да якой у пачатку ліпеня прыходзяць дзясяткі тысяч людзей - пілігрымаў і паломнікаў.

У Крывічах знаходзіцца былы кляштар трынітарыяў і праваслаўная Траецкая царква.

Будзе шанец пабываць у былым мястэчку Даўгінаў, якое ў 19 стагоддзі славілася сваімі кірмашамі настолькі, што з Мінска ў Даўгінаў быў пракладзены асобны гандлёвы Даўгінаўскі тракт.

Каля Даўгінава ў вёсцы Камена на беразе Вяллі знаходзіцца, як і вынікае з назвы, ажно некалькі старажытных валуноў, самы знакаміты з іх — так званы «Верацішын Хрэст», адзін з вядомых Барысавых камянёў. Менавіта з гэтага месца 160 год таму распачалася знакамітая экспедыцыя братоў Тышкевічаў па Вяллі. З гэтай нагоды 10 год таму тут усталявалі памятны знак.

 

Верацішын Хрэст

Затым вандроўнікаў чакае вёска Альковічы і сустрэча з велізарным неагатычным храмам з незвычайнай вежай і высокім шпілем.

 

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Альковічы

А вёска Касцяневічы здзівіць вытанчаным барочным касцёлам Беззаганнага Зачацця Панны Марыі.

У самой Вілейцы чакае сустрэча з незвычайным мемарыялам у памяць аб загінулых вёсках, а таксама найцікавейшы вілейскі краязнаўчы музей. А на галоўнай плошчы горада знаходзяцца 2 вілейскімя храмы, цікавыя помнікі архітэктуры - праваслаўная царква Святой Марыі Егіпецкай з гадзіннікам на званіцы і найцікавейшы Благавешчанскі касцёл, што нясе ў сабе рысы неараманскага стылю і неаготыкі.

Уся дадатковая інфармацыя — у суполцы ў фэйсбуку.

Запіс на вандроўку па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя, 24-25.04 смс).

Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930