Знайсці
21.04.2017 / 19:251РусŁacБел

Памежнікі распавялі, як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на Радаўніцу

У дзень памінання памерлых (Радаўніца) пункты спрошчанага пропуску на мяжы з Літвой, Латвіяй і Украінай будуць працаваць па асаблівым графіку. Падрабязнасці паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

У пунктах спрошчанага пропуску могуць перасякаць мяжу толькі тыя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе можна мець рэчы для асабістага карыстання (згодна са спецыяльным пералікам).

Будуць працаваць пункты пропуску на мяжы з Літвой:

— Відзы (Твярачус) — штодня кругласутачна;

— Мальдзевічы (Адуцішкіс) — з 08.00 да 20.00 па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах;

— Лынтупы (Папялякіс) — з 08.00 да 20.00 па пятніцах, суботах, нядзелях;

— Парэчча (Латэжэрыс) — з 08.00 да 18.00 штодня;

— Пяцюлеўцы (Ракай) — з 11.00 да 17.00 па пятніцах, суботах і нядзелях, а таксама 25 красавіка;

— Геранёны (Кракуны) — з 11.00 да 17.00 па суботах і нядзелях, а таксама 25 красавіка;

— Доцішкі (Эйшышкес) — з 09.00 да 19.00 штодня;

— Піцкуны (Нарвілішкес) — з 12.00 да 17.00 25 красавіка; ажыццяўляецца пропуск грамадзян, якія ідуць пешшу.

На мяжы з Латвіяй:

— Гаўрыліна (Мейкшаны) — з 09.00 да 17.00 22, 23, 24, 25, 29, 30 красавіка, 1, 6, 7, 8, 9 мая пры наяўнасці заявак;

— Плюсы (Каплава) — з 09.00 да 19.00 22, 23, 24, 25, 29, 30 красавіка, 1, 6, 7, 8, 9 мая.

На мяжы з Украінай:

— Дубок (Хрыпск) — з 09.00 да 18.00 у перыяды з 29 красавіка па 2 мая, з 7 па 9 мая;

— Отчына (Гута) — з 09.00 да 18.00 23, 24, 25 красавіка, 1, 2, 7, 8, 9 мая;

— Сушытніца (Тур) — з 08.00 да 20.00 штодня;

— Трушына (Вічоўка) — з 08.00 да 20.00 штодня;

— Альманы (Пераброды) — з 08.00 да 20.00 22, 23, 24, 25 красавіка, 1, 7, 8, 9 траўня;

— (па-за пунктамі пропуску) на кірунку Дзяржынск (Беларусь) — Познань (Украіна) з 09.00 да 18.00 22, 23 красавіка;

— Глушкевічы (Будкі-Каменскіяе) — з 08.00 да 18.00 25 красавіка;

— Запясочча (Лучанкі) — з 08.00 да 18.00 23, 25 красавіка;

— Паддабранка (Дабранка) з 07.00 да 20.00 штодня;

— Глыбоцкае (Ільмаўка) з 07.00 да 20.00 штодня;

— Андрэеўка (Дзеравіны) з 07.00 да 20.00 штодня.

Мяжу можна перасякаць пешшу, на ровары або легкавой машыне. Пры сабе трэба мець пашпарт і візу сумежнай дзяржавы (у выпадку візавага рэжыму); пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку і страхоўку «Зялёная карта».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 8 (017) 216-26-12 (кругласутачна).

Як можна наведаць могілкі на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка

З 22 па 25 красавіка на тэрыторыі запаведніка дзейнічае асаблівы парадак. Для наведвання не патрэбен пропуск, але патрабуецца адзначыцца ў прапускных пунктах. Доступ на тэрыторыі будзе адкрыты з 08.00 да 17.00.

Грамадзянам нагадваюць, што Нараўлянскі, Хойніцкі і Брагінскі раёны размешчаныя ў межах памежнай зоны. Таму па патрабаванні памежнікаў або міліцыі трэба падаць пашпарт, а непаўналетнім — пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт (дазвол на жыхарства).

Замежнікам у гэтым выпадку патрэбен пашпарт і пропуск ад памежнай службы (лепш атрымаць яго загадзя, пералік дакументаў можна паглядзець тут).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера