Знайсці
21.04.2017 / 18:584РусŁacБел

Пентагон: Несумненна, Сірыя захоўвае хімічную зброю

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што Сірыя, несумненна, усё яшчэ захоўвае запасы хімічнай зброі, аднак яе выкарыстанне было б неабдуманым крокам з боку Дамаска, паведамляе ВВС.

«У міжнароднай супольнасці няма сумненняў у тым, што Сірыя захоўвае хімічную зброю ў парушэнне сваіх дамоўленасцей і заяў аб тым, што яна пазбавілася ад яе», — заявіў Мэціс.

Пры гэтым ён не стаў удакладняць, якія запасы хімзброі, паводле яго ацэнак, захоўвае Дамаск. Кіраўнік Пентагона таксама адзначыў, што гэтае пытанне трэба ўладжваць дыпламатычным шляхам.

Напярэдадні Арганізацыя па забароне хімічнай зброі прыйшла да высновы, што пры авіяўдары па сірыйскай правінцыі Ідліб у пачатку красавіка выкарыстоўваўся зарын або аналагічнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння.

Дамаск адмаўляе дачыненне да хімічнай атакі. Расія, якая падтрымлівае рэжым Башара Асада, заявіла, што сірыйская авіяцыя магла разбамбіць склад хімічнай зброі паўстанцаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера