Знайсці
21.04.2017 / 18:32РусŁacБел

На трасе М1 сутыкнуліся фура і мікрааўтобус: два чалавекі загінулі, адзін — у рэанімацыі

Два чалавекі загінулі і яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы ў ДТЗ, якое адбылося днём 21 красавіка на трасе М1 пад Барысавам. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 16.30 на 452-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ у Барысаўскім раёне фура Renault, якая ехала ў кірунку Брэста, сутыкнулася з сустрэчным мікрааўтобусам Volkswagen Multivan. Пасля сутыкнення абодва транспартныя сродкі вылецелі ў кювет.

У выніку ДТЗ два чалавекі з мікрааўтобуса ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння, яшчэ адзін у цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца. Папярэдне вядома, што сутыкненне адбылося ў паласе руху VW.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера