Знайсці
21.04.2017 / 12:537РусŁacБел

«У Мінску адкідамі дзяцей у школах корміце!» Лукашэнка пра нядаўнія і будучыя гучныя пасадкі

У Беларусі працягнецца жорсткая барацьба з карупцыяй, але дзейнічаць пры гэтым варта без перагібаў, запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да народа і парламента.

«Усе грамадска значныя гучныя затрыманні санкцыянаваныя асабіста мной. Усе! Я ніколі не раблю гэта на шкоду камусьці, адмыслова. Калі мне на стол кладуць канкрэтны дакумент, вінаваты чалавек. Дапыталі? Прызнаецца? Хай адказвае! Літасці не будзе!» — запэўніў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што многія матэрыялы яшчэ не рэалізаваныя, але будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час: «Спыніцеся! Што вы робіце?! Свабода даражэй, чым нейкі зялёны даляр ці еўра».

«Што атрымліваецца: у горадзе-героі Мінску адкідамі дзяцей у школах корміце! У дзевяці раёнах дзевяць злачынных груп збіраюць падачкі з кухараў школьных і тых, хто забяспечвае школьным харчаваннем. У канвертах грошы нягодніку збіраюць!», — абурыўся Лукашэнка схемай, арганізаванай, па дадзеных КДБ, з удзелам затрыманага ў пачатку красавіка начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча.

«Іх узялі з канвертамі, калі яны здавалі чарговы раз канверты ў агульны мяшок… Прыносяць мне ў мяшку ўсіх! І як бы вы на гэта рэагавалі? Вашыя ж дзеці і ўнукі ў школах гэтых сядзяць! Тое, што ўчора не выкарыстоўвалі - перамалолі і дзецям на заўтра далі…» — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік краіны выказаў здагадку, што прыняты закон аб карупцыі, жорсткі і радыкальны, яшчэ недастатковы.

«Разам з гэтым хачу перасцерагчы сілавыя структуры - не павінна быць перагібаў. Трэба сто разоў падумаць, перш чым навесіць таўро карупцыянераў. Ніякай напрасліны быць не павінна», - запатрабаваў Лукашэнка.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера