Знайсці
21.04.2017 / 12:037РусŁacБел

За забойства сельскай настаўніцы 18-гадовага жыхара Гомельскага раёна прысудзілі да 10 гадоў калоніі

18-гадовага жыхара Гомельскага раёна прызналі вінаватым у крадзяжы і забойстве. Тэрмін пакарання, 10 гадоў і адзін месяц малады чалавек будзе адбываць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, паведамілі ў прэс-службе абласнога суда.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, што трагедыя адбылася 17 кастрычніка 2016 года каля 22.00 у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна.

Абвінавачаны Уладзіслаў Юрчанка (на момант здзяйснення злачынства яму было яшчэ 17 гадоў) пракраўся ў двор дома, дзе жыла 43-гадовая настаўніца. Вычакаўшы момант, калі жанчына выйшла з хаты, хлопец нанёс ёй амаль 30 удараў нажом.

Настаўніца памерла на месцы здарэння, цела загінулай знайшлі толькі на наступную раніцу.

18 гадоў Уладзіславу споўнілася зусім нядаўна — 8 сакавіка. Хлопец скончыў гомельскае ПТВ, жыў у вёсцы, нідзе не працаваў, зрэдку дапамагаў маці на ферме.

З забітай і яе 48-гадовым сужыцелем хлопец пазнаёміўся ў 2013 годзе. Малады чалавек перыядычна дапамагаў ім па гаспадарцы. У 2016-м Уладзіслаў скраў у іх балгарку і забраў скутар — пасля гэтага іх зносіны спынілася. Хлопца прыцягнулі да адказнасці за крадзеж, але ў сувязі з прымірэннем бакоў крымінальная справа была спыненая. Скутар Уладзіслаў вярнуў і павінен быў пакрыць 60 рублёў матэрыяльнай шкоды.

Напярэдадні забойства, 16 кастрычніка, абвінавачаны і загінулая сустрэліся на вуліцы. Па словах хлопца, жанчына спытала ў яго, калі ён збіраецца вяртаць грошы, і паспрабавала даць яму аплявуху.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930