Хуткая насмерць збіла дзяўчыну на пераходзе
Трагедыя здарылася ўвечары 20 красавіка ў Гродне. «Газель» хуткай дапамогі з уключанымі пробліскавымі маячкамі везла пацыента з інфарктам па вуліцы Савецкіх памежнікаў і рухалася па правай паласе.
«З левага боку па пешаходным пераходзе ў напрамку прыпынка каля абутковай фабрыкі паскораным крокам накіраваліся дзве дзяўчыны. Адна з іх паспела забегчы на тратуар, другую машына збіла.
Сёння раніцай траўмаваная, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла. Хто вінаваты і на які сігнал святлафора рухаўся - установіць следства», - паведамляе прэс-служба гродзенскага ДАІ.
0
0
0
0
0
0
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера