Знайсці
21.04.2017 / 09:4425РусŁacБел

«У сям'і не без вырадка». Шуневіч прызнаў, што чалавек, які скраў $270 тысяч з будынка МУС, — супрацоўнік міліцыі

Чалавек, які скраў з сейфа будынка ГУБАЗіК МУС амаль 270 тысяч даляраў, з'яўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў, распавёў TUT.BY міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Ідзе следства. Расследаваннем займаецца Следчы камітэт. Выкрадзеныя з сейфа грошы былі канфіскаваныя ў чалавека, які праходзіць падазраваным па адной з крымінальных спраў», — расказаў міністр.

«У сям'і не без вырадка», — адказаў ён на пытанне журналістаў, ці з'яўляецца падазраваны ў крадзяжы супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Нагадаем, на калядныя святы з сейфа ў будынку, у якім знаходзіцца Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі (ГУБАЗіК), былі выкрадзены амаль 270 тысяч даляраў. Пра гэта стала вядома з пастановы Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева, апублікаванага ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў Украіны.

Як вынікае з дакумента, падазраваны каля 9 гадзін раніцы 8 студзеня 2017 года, дзейнічаючы наўмысна, з карыслівых меркаванняў, таемна выкраў з сейфа ў кабінеце № 107 адміністрацыйнага будынка па адрасе: горад Мінск, вуліца Рэвалюцыйная, дом 3, грашовыя сродкі ў памеры 269 150 даляраў. Днём таго ж дня ён перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі і выехаў ва Украіну, дзе сустракаўся з грамадзянкай Украіны. Раніцай 9 студзеня зламыснік выехаў з Украіны ў Румынію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930