Знайсці
20.04.2017 / 21:094РусŁacБел

HBO экранізуе «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдберы

Амерыканскі тэлеканал HBO экранізуе знакаміты раман Рэя Брэдберы «451 градус па Фарэнгейце». Дзеянні твора разгортваюцца ў будучыні, дзе гісторыя аб'яўлена па-за законам, а супрацоўнікі пажарнай службы адбіраюць і спальваюць кнігі.

У фільме галоўныя ролі выканаюць Майкл Б. Джордан, вядомы па кінакарціне «Фантастычная чацвёрка», і Майкл Шэнан — «Чалавек са сталі».

Над сцэнарыем да будучага фільма працуюць стваральнікі фільма «99 дамоў», — Рамін Бахрані і Амір Надэры. Першы таксама стане рэжысёрам кінакарціны. Праца над новым праектам толькі пачалася, таму дата выхаду пакуль невядомая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера