Знайсці
20.04.2017 / 20:486РусŁacБел

Расійскія следчыя: Тэракт у Пецярбургу фінансаваўся з Турцыі

Акрам Азімаў, брат меркаванага арганізатара тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга, стэлефаноўваўся са смяротнікам Акбаржонам Джалілавым і пераводзіў яму грошы, атрыманыя ў Турцыі ад члена міжнароднай тэрарыстычнай групоўкі, высветліў Следчы камітэт Расіі. Пра гэта паведамляе ria.ru.

Акрамя гэтага, Азімаў займаўся падробкай дакументаў, каб члены гэтай групоўкі маглі бесперашкодна перамяшчацца па тэрыторыі Расіі, гаворыцца ў рашэнні Басманнага суда аб арышце Азімава.

Якая менавіта тэрарыстычная групоўка фінансавала тэракт, не ўдакладняецца.

Азімаў, як і Джалілаў, паводле адзнак у замежным пашпарце, двойчы выязджалі ў Турцыю — у снежні 2016 года і ў сакавіку цяперашняга.

Акрама Азімава, брата меркаванага арганізатара тэракту ў Пецярбургу Аброра Азімава, затрымалі напярэдадні ў Новай Маскве. У яго канфіскавалі баявую гранату РГД-5.

Аброра Азімава затрымалі двума днямі раней у Падмаскоўі. Паводле даных ФСБ, менавіта ён адказваў за падрыхтоўку тэрарыста-смяротніка Акбаржона Джалілава.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930