Брытанскай паліцыі дазволілі страляць у кіроўцаў-тэрарыстаў
Брытанская паліцыя цяпер зможа страляць на паражэнне ў кіроўцаў, якія вырашылі выкарыстаць аўтамабіль для наезду на мірных грамадзян, заявіў адзін з вядучых экспертаў дзяржаўнай паліцыі па збройным паліцэйскім патруляванні, паведамляе ВВС.
Да гэтага брытанскім паліцыянтам было сказана не страляць па кіроўцах транспартных сродкаў, якія рухаюцца, з-за таго, што гэта магло стварыць дадатковыя цяжкасці, сказаў галоўны саветнік Сайман Чэстэрман.
Аднак пасля тэрактаў у Лондане, Ніцы і Берліне, у ходзе якіх нападнікі выкарыстоўвалі аўтамабіль для наезду на мінакоў, было вырашана змяніць гэта сакрэтнае правіла.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера