Знайсці
20.04.2017 / 15:047РусŁacБел

Супраць супрацоўнікаў «Прыёрбанка» распачалі крымінальную справу за халатнасць з аперацыямі хакераў

Міжнародная злачынная групоўка скрала больш за 8 мільёнаў еўра з замежных банкаўскіх рахункаў і перавяла на рахунак у беларускім банку. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў Аляксандр Сушко, начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта.

Reuters.com

Крымінальную справу аб крадзяжах з банкаўскіх карт расследаваў Еўрапол, некалькі фігурантаў затрымалі ў Беларусі. Дзейнасць злачынцаў закранула больш за 130 тысяч трымальнікаў плацежных карт з 29 краін, шкода перавысіла 8 мільёнаў еўра.

Па дадзеных следчых, на працягу 4 месяцаў выкрадзеныя грошы пераводзілі на рахунак у беларускім «Прыёрбанку». Сумы паступалі рэгулярна ў розных сумах ад розных людзей. Пасля грошы былі пераведзены ў Кіпр, затым у Латвію, а там — абнаяўленыя.

Аднак беларускія праваахоўныя органы даведаліся пра злачынства толькі праз два гады пасля паведамлення калегаў з Нямеччыны. Супраць супрацоўнікаў банка распачалі крымінальную справу па артыкуле 428 Крымінальнага Кодэкса Беларусі «Службовая халатнасць».

«Банк не мог не ведаць пра тое, што ў дадзеным выпадку зьдзяйсняецца ашуканская схема, — распавёў Аляксандр Сушко. — Не менш за 30% аперацый былі апратэставаныя і абскарджаныя. На пачатковым этапе супрацоўнікі банка не маглі выявіць гэтыя аперацыі, гэта зразумела. Але я кажу пра наступныя крокі. Павінна быць створана сістэма бяспекі, каб рэагаваць на такія здарэнні».

Следчыя не паведамляюць, колькі супрацоўнікаў банка патрапілі пад следства. Зараз расследаванне справы працягваецца. Банк перавёў больш за 350 тысяч даляраў у мэтах пакрыцця шкоды.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930