Знайсці
20.04.2017 / 12:462РусŁacБел

Гімнастка, што звалілася з вышыні ў цырку, усё яшчэ ў бальніцы. Яна прыехала выступаць у Мінск з Расіі

Гімнастка, якая ўчора ўпала з вышыні падчас прадстаўлення ў мінскім цырку, усё яшчэ знаходзіцца ў бальніцы. У яе пералом прамянёвай косці левай рукі і лёгкае страсенне мозгу. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белдзяржцырку.

Скрыншот з відэа Таццяны Цярохінай

Дзяўчына знаходзіцца ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Вядома, што надзвычайнае здарэнне адбылося, калі выступалі не артысты Белдзяржцырка, а прыезджыя гімнасты з Расіі — Марыя Сюльгіна і Яўген Пісараў. Муж і жонка працуюць разам, як і ва ўчорашнім нумары «Трансфармацыя».

Нагадаем, цяпер у цырку ідзе праграма «Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад». Двое гімнастаў выконвалі свой нумар на вышыні пад парасонам, пакуль зверху распылялі ваду. Гледачы мяркуюць, што менавіта з-за вады ў мужчыны саслізнулі рукі з поручня.

Мяркуючы па відэа відавочцаў, пасля гэтага мужчына павіс на страхоўцы, але з-за рыўку не змог утрымаць за руку сваю напарніцу знізу. Яна працавала без страхоўкі.

Калі прычына ў вадзе, ці будзе зменены нумар?

- Мы разбіраемся ў прычынах і пакуль не можам адназначна адказаць на гэтае пытанне. Зараз вядзем наша ўнутранае расследаванне, - адказалі ў прэс-службе Белдзяржцырка. - Па выніку, магчыма, нешта [змяненне ў нумары] будзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера