Знайсці
19.04.2017 / 18:1514РусŁacБел

Пад Мінскам п'яны хлопец разбіў 14 машын дзеля забавы

Здарэнне адбылося ў аграгарадку Сеніца у ноч на 15 красавіка, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама. Уладальнікі аўтамабіляў выявілі пашкоджанні раніцай. З заявай у міліцыю звярнуліся адразу 14 чалавек. Неўзабаве праваахоўнікі выйшлі на след падазраванага — ім аказаўся 22-гадовы мясцовы жыхар.

«Напярэдадні падазраваны ўжываў спіртное. Пасля выпітага яму захацелася пацешыцца. На бліжэйшай стаянцы хлопец пачаў біць шкло і люстэркі ў аўтамабілях, скакаць на капотах і дахах транспартных сродкаў. Супакоіўся толькі пасля таго, як развараціў 14 машын», — распавёў начальнік крымінальнага вышуку Мачулішчанскага аддзела міліцыі Георгій Муха.

Праз некалькі дзён хлопца затрымала міліцыя. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК Беларусі («Хуліганства»). Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Таксама хлопцу прыйдзецца пакрыць шкоду пацярпелым.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930