Знайсці
19.04.2017 / 12:494РусŁacБел

Легендарны Cirque du Soleil выйшаў з прадстаўленнямі на вуліцы Мінска ФОТЫ

За паўгода да прэм'еры ў Мінску новай праграмы Varekai (пераклад з мовы цыган — «дзе заўгодна») артысты Cirque du Soleil выйшлі з імправізаванымі пастаноўкамі на мінскія вуліцы. 19 красавіка акцёраў легендарнага цырка можна было назіраць у некалькіх кропках беларускай сталіцы. Сваімі спантанымі выступамі на вуліцах артысты Cirque du Soleil ўразілі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсім свеце і вось прыйшла чарга Беларусі.

Акрамя прадстаўлення, арганізатары мінскага выступу Cirque du Soleil прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе і выйграць квіток на восеньскае прадстаўленне. Для гэтага трэба зрабіць самае эфектнае фота з артыстамі цырку падчас выступу на вуліцах Мінска і запосціць яго ў сацсеткі пад хэштэгам #CDSMinsk2017

Шоу Varekai ад Cirque du Soleil адбудзецца ў «Мінск-Арэне» з 28 верасня па 1 кастрычніка.

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930