Знайсці
18.04.2017 / 21:583РусŁacБел

У Егіпце знайшлі муміі узростам 3,5 тысячы гадоў

У некропалі Дра-Абул-Нага побач з егіпецкім Луксорам знойдзеныя шэсць мумій у ярка распісаных драўляных трунах, акружаныя тысячамі пахавальных статуэтак, піша ВВС.

AFP

Як паведамляе мясцовае міністэрства па старажытнасцях, узрост знаходкі ацэньваецца ў 3500 гадоў — такім чынам, знаходкі адносяцца да эпохі Новага царства, якое як форма старажытнаегіпецкай дзяржаўнасці датуецца археолагамі 1550-1069 гадамі да н. э.

Дырэктар Луксорскага бюро старажытнасцяў Мастафа Вазіры сказаў журналістам, што пахаванне ў знакамітай Даліне Цароў з эпохі XVIII дынастыі было вядомае ўжо ў пачатку мінулага стагоддзя, аднак увесь гэта час археолагі не маглі знайсці ўваход у пахавальню.

Міністр па старажытнасцях Халед Энані заўважыў, што адкрыццё ўяўляе выключную важнасць, бо грабніцы выдатна захаваліся.

Сярод тысячы пахавальных фігурак — скульптуры з тэракоты, дрэва і керамікі. Акрамя таго, побач з імі знойдзены посуд з розным тэматычным арнаментам.

Па словах навукоўцаў, Т-падобная структура пахавальні тыповая для Новага царства: прыбудова магільнай прасторы вядзе ў прамавугольную залу з калідорам і ўнутраным пакоем.

Археолагі падкрэсліваюць, што знойдзеныя муміі могуць быць толькі пачаткам: ва ўнутраным пакоі знойдзеныя больш познія пахаванні, якія адносяцца ўжо да перыяду XXI дынастыі.

Далей спецыялісты маюць намер вызначыць прычыны смерці муміфікаваных людзей, а таксама іх радавую прыналежнасць і абставіны іх жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930