Знайсці
18.04.2017 / 21:2930РусŁacБел

Былая жонка Джоні Дэпа сабралася замуж за мільярдэра Ілана Маска

Экс-жонка Джоні Дэпа, актрыса Эмбер Хёрд, збіраецца выйсці замуж за бізнэсмэна Ілана Маска, заснавальніка кампаній SpaceX і Tesla Motors. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Daily Mail.

huffingtonpost.com

Гэтую навіну паведаміў прадстаўнікам СМІ бацька актрысы — Дэвід. Ён адзначыў, што яго дачка вырашыла пасталець і стварыць моцную сям'ю. Яна і яе каханы настроеныя сур'ёзна.

Новую зорную пару заўважылі разам яшчэ летам мінулага года. Таксама вядома, што мільярдэр быў зацікаўлены Эмбер, пачынаючы з 2013 года пасля сумесных здымак у фільме «Мачэтэ забівае».

Нагадаем, што Джоні Дэп і Эмбер Хёрд знаходзіліся ў шлюбе з лютага 2015 года, аднак ужо ў маі 2016 года жонка падала на развод з-за супярэчнасцяў у іх адносінах. Пасля яна абвінаваціла вядомага акцёра ў хатнім гвалце.

celebuzz.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930