Знайсці
18.04.2017 / 17:1511РусŁacБел

БПЦ зладзіць у Курапатах паніхіду аб усіх нявінна забітых

22 красавіка а 14-й ва ўрочышчы Курапаты пройдзе паніхіда аб усіх нявінна забітых за бацькаўшчыну.

Як распавёў парталу Sobor.by настаяцель Успенскага прыходу іерэй Адрыян Латушка, намаганнямі якога два разы на год у Курапатах служыцца паніхіда, памінанне рэпрэсаваных у гэтым годзе асабліва важна. Бо, як вядома, у 2017 годзе спаўняецца сто гадоў з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, пасля якой якраз і пачаліся рэпрэсіі, прычым як праваслаўных людзей, так і неправаслаўных. Для праваслаўных вернікаў малітоўная памяць аб усіх нявінна забітых у гэты год мае асаблівае значэнне.

Праваслаўныя паніхіды праходзяць у Курапатах ужо далёка не першы год. Вернікі збіраюцца на іх на Радаўніцу і на Дзімітраўскую бацькоўскую суботу. Паніхіды праходзяць у самым цэнтры ўрочышча, каля памятнага каменя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930