Знайсці
18.04.2017 / 16:4617РусŁacБел

Зацкаваная дачка прэзідэнта Кыргызстана выдалілася з сацсетак

Як паведамляла раней «Наша Ніва», Алія Шагіева, малодшая дачка прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, выклала ў інтэрнэт фотаздымкі, дзе яна корміць сына Таіра. Яе занадта фрывольнае стаўленне да гэтага інтымнага працэсу, па мерках традыцыйнага грамадства, выклікала актыўнае абмеркаванне.

У сваіх пастах Шагіева ўсяго толькі крытыкавала гендарную няроўнасць і дыскрымінацыю кормячых маці, а ў выніку сутыкнулася з крытыкай і абурэннем. Журналісты Daily Mail на сваім сайце нават апублікавалі артыкул з загалоўкам «Дачка прэзідэнта Кыргызстана абвінавачваецца ў тым, што «зганьбіла» сваю сям'ю, апублікаваўшы фатаграфіі груднога выкормлівання ў краіне, якая складаецца на 75% з мусульман». Хутка дзяўчына вырашыла выдаліцца з усіх сацсетак, пакінуўшы толькі адну старонку.

«Гэта мая адзіная асабістая старонка ў сеціве, на якой больш нічога не з'явіцца. Я тут для зносін з людзьмі, для вядзення старонкі па творчасці «рэшткі сумленнасці» і дзеля навін груп, на якія падпісаная. Сумленнасць нікому не патрэбна», — растлумачыла яна свае дзеянні на сцяне ва ўкантакце.

СЦ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера