Знайсці
19.04.2017 / 08:4611РусŁacБел

Гісторыя адных уцёкаў: пад Баранавічамі 25 ланяў выбралі волю, а не жыццё ў вальеры 

«Нашай Ніве» стала вядома камічная гісторыя, якая здарылася ў Баранавіцкім лясгасе некалькі гадоў таму. У гэты лясгас закупілі 25 еўрапейскіх ланяў і пасялілі іх у адным вялікім вальеры.

Еўрапейская лань. Фота: http://animaljournal.ru

Кажуць, нехта прапаноўваў разбіць іх на меншыя групы, але ці то не паспелі, ці то не захацелі. Так ці іначай, але аднойчы праз ураган на той вялікі вальер павалілася суседняе дрэва, прабіўшы агароджу. 

Пакуль бура сціхла, ніводнай жывёліны ў агароджы ўжо не было. 

Кінуліся было лавіць, ды куды там — лані разбегліся і па суседніх гаспадарках (маецца на ўвазе — у лясы, якія па паперах абслугоўваюць ўжо іншыя лясгасы — а хто чужую работу рабіць будзе?). 

Так леснікі і махнулі рукой на жывёл — усё адно некалі іх планавалася выпусціць. Праўда, дырэктар лясгаса ўсё ж за такі касяк пацярпеў — перавялі яго ў намеснікі.

А тыя лані і дагэтуль ходзяць па лясах Брэсцкай вобласці. 

«Пералавіць іх не ўяўляецца магчымым, ды і навошта ўжо — іх ужо не 25, а ўсе 40 — памнажаюцца на прыродзе», — патлумачыў «Нашай Ніве» дырэктар баранавіцкага лясгаса Дзмітрый Козел. 

АЯ 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031