Знайсці
17.04.2017 / 22:485РусŁacБел

Частка будынкаў на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прададзеная прыватным інвестарам

Частка будынкаў на пл. Якуба Коласа ў Мінску прададзеная прыватным інвестарам, перадае БЕЛТА з цырымоніі падпісання дагавораў.

«Прададзеныя аб'екты, прадугледжаныя распараджэннем ад 27 мая 2017 года. Гаворка ідзе пра будынак гандлёвага цэнтра «Імпульс», а таксама аб'екты, якія прымыкаюць да яго. Пакупнікамі сталі два інвестары прыватнай формы ўласнасці, рэзідэнты Беларусі», — сказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Згодна з распараджэннем, тэрыторыю плануецца асвойваць комплексна. Мінскі гарвыканкам распрацоўвае канцэпцыю асваення ўсяго квартала, агульны кірунак якога — інавацыйная пляцоўка з акцэнтам на распрацоўку праграмнага забеспячэння, укараненне навукаёмістых тэхналогій. Тут таксама размесцяцца аб'екты гандлю і абслугоўвання. Заключаныя дагаворы якраз прадугледжваюць выкарыстанне набытых будынкаў для мэтаў, звязаных, у прыватнасці, з гандлем, аказаннем розных паслуг, грамадскім харчаваннем. Такім чынам, будзе забяспечана комплекснае засваенне тэрыторыі.

Акрамя таго, распараджэннем дадзенае даручэнне знайсці інвестараў на чатыры аб'екты ў раёне пл. Якуба Коласа па вуліцы Кульман, 1. Цяпер праводзіцца праца па вывучэнні попыту на гэтыя аб'екты. Асноўныя кірункі — навукаёмістыя тэхналогіі, распрацоўка праграмнага забеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930