Знайсці
16.04.2017 / 17:024РусŁacБел

У Пхеньяне адказалі на паведамленні аб няўдалым ракетным пуску

Каментуючы паведамленні аб апошнім пуску ракеты, у Пхеньяне заявілі, што афіцыйна пра гэта абвешчана не было, але нават калі такі пуск і быў, то гэта абсалютна нармальны працэс

«Было пытанне, што мы на днях правялі пуск ракеты, але афіцыйна пра гэта не абвешчана. Калі нават і зрабілі, гэта з'яўляецца нармальным працэсам, каб павысіць здольнасць ядзерных стрымліваючых сіл нашай краіны, і тут нічога дзіўнага няма. Не заўсёды такія рэчы публікуюцца ў прэсе», - заявіў журналістам намеснік першага дэпартамента Еўропы МЗС КНДР Кім Ён Хо.

Ён таксама падкрэсліў, што «меры для павышэння ядзерных узброеных сіл» з'яўляюцца мерамі самаабароны, накіраванымі на гарантаванне міру і бяспекі на Карэйскім паўвостраве, і з'яўляюцца законнымі правамі суверэннай дзяржавы.

Ноччу ў нядзелю, 16 красавіка, паўднёвакарэйскія вайскоўцы паведамілі, што Паўночная Карэя паспрабавала запусціць ракету неўстаноўленага тыпу з раёна партовага горада Сінпо на ўсходнім узбярэжжы краіны. Паводле інфармацыі Сеула, Пхеньян пацярпеў няўдачу.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930