Знайсці
15.04.2017 / 20:2240РусŁacБел

Юнакі ХК «Брэст» на велікодным турніры зладзілі масавую бойку, а потым напалі на арбітраў ВІДЭА

Хакеісты юнацкай (U-16) каманды «Брэста» прайгралі «Кошыцэ» ў матчы за трэцяе месца на велікодным турніры ў Чэхіі. Пасля фінальнай сірэны берасцейцы вырашылі пагутарыць з супернікамі. Справа скончылася масавай бойкай, ад спробаў разняць якую арбітры даволі хутка адмовіліся. Аднак праз пару хвілін здымкі бойкі аператар вельмі своечасова перавёў камеру ў іншы канец пляцоўкі — і мы ўбачылі, як суддзя спачатку спрабуе ўцячы ад гульца «Брэста», а потым вымушаны ўступіць з раззлаваным беларусам у бой. Урэшце гульцы трохі супакоіліся і пад наглядам трэнераў і балельшчыкаў сышлі ў распранальню.

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930