Знайсці
15.04.2017 / 18:311РусŁacБел

У Нью-Ёрку з-за масавай панікі на вакзале пацярпелі 16 чалавек

У Нью-Ёрку з-за масавай панікі на вакзале пацярпелі 16 чалавек. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на упраўленне пажарнай аховы найбуйнейшага мегаполіса ЗША.

Тут і ніжэй фота з сацсетак

Усе 16 чалавек атрымалі траўмы, якія не пагражаюць іх жыццю. Аднак 12 пацярпелым усё ж спатрэбілася шпіталізацыя.

Масавая паніка на Пенсільванскім вакзале ўзнікла пасля таго, як паліцыянты ўжылі электрашокер супраць дэбашыра, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванням. Людзі, якія знаходзіліся побач, расцанілі гук электрашокера як стрэлы і паспрабавалі ўцячы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі паліцэйскага ўпраўлення Нью-Ёрка, стральбы на вакзале не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930