Знайсці
15.04.2017 / 16:4748РусŁacБел

Вызваленыя Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі

Лідара «Маладога фронта» Змітра Дашкевіча нечакана вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Дашкевіча абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў шляхам стварэння патрыятычнага клуба «Ваяр», які дзяржаўныя СМІ выдавалі за «ўзброенае фарміраванне».

35-гадовы Дашкевіч ужо трэці раз апынуўся ў турме па палітычных матывах. Дома яго чакалі жонка Наста і двое малых дзяцей, Мара і Давыд.

Дашкевіч трымае невялічкі бізнэс па вырабе мэблі, ягоная кампанія называецца «Цесляры». Ён таксама актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю.

Літаральна праз гадзіну пасля вызвалення ён даў дома прэс-канферэнцыю, якая транслявалася анлайн у фэйсбуку. На ёй ён назваў абвінавачванні на адрас сябе і сваіх сяброў абсалютна надуманымі, «я зарагатаў, калі прачытаў іх». Ён таксама паабяцаў працягнуць змаганне за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў.

Першае сэлфі на свабодзе.

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 21 сакавіка на працоўным месцы. Ён адзін з 35 чалавек, якія праходзяць па так званай «Справе патрыётаў», па якой затрымалі людзей, патэнцыйна здольных узначаліць вулічную дэманстрацыю 25 Сакавіка. Дашкевіч быў сярод тых 17 чалавек, каму было выстаўленае крымінальнае абвінавачванне.

З яго кватэры былі сканфіскаваныя 17 нацыянальных сцягоў, банер з Пагоняй і камуфляжная вопратка. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з 2011 года, нягледзячы на тое, што ён да 2013 года адседжваў папярэдні тэрмін зняволення.

Зміцер Дашкевіч кажа, што ў зняволенні адмовіўся даваць паказанні.

Гэта была трэцяя пасадка Змітра Дашкевіча па палітычных матывах.

* * *

Пазней стала вядома, што вызвалены таксама паплечнік Дашкевіча Сяргей Пальчэўскі.

Будзе абнаўляцца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930